Мінск 12:00

За суткі затрымана шэсць кур’ераў тэлефонных махляроў — МУС

Ілюстрацыйнае фота: ulsplash.com

21 чэрвеня, Позірк. За мінулыя суткі ў Міністэрства ўнутраных спраў паступіла больш за 200 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, паведамляе ведамства.

“Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў прадухілена. Зарэгістравана 14 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што “заблакаваная магчымасць плацяжоў на адрас 11 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі”.

Затрымана шэсць кур’ераў, якія “працавалі ў інтарэсах аферыстаў”. У іх канфіскавана звыш 80 тыс. рублёў.

“Па спосабе здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідзіруе купля тавараў у інтэрнэце. Затым ідуць вішынг ад імя службовых асоб (тэлефонныя махлярствы), крадзяжы з выкарыстаннем сацсетак і арэнда жылля”, — паведамляе ведамства.

Падзяліцца: