Вядома пра чатыры рэтранслятары ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях, якія дапамагаюць РФ біць па Украіне — Зяленскі

20 чэрвеня, Позірк. Украіна “неаднаразова пасылала сігналы, што ўцягванне Расіяй у гэтую вайну яшчэ і Беларусі можа прывесці да вельмі небяспечных наступстваў”, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 20 чэрвеня ў вечаровым звароце.
“У прыватнасці, мы зафіксавалі, што ўздоўж нашай мяжы на тэрыторыі Беларусі ўсталяванае адмысловае абсталяванне, якое працуе на Расію, на расіян, і дапамагае ім наносіць удары дронамі па нас, па нашай тэрыторыі, — сказаў палітык. — Мы ва Украіне ведаем пра чатыры такія рэтранслятары ў Беларусі — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях”.
“Менавіта дзякуючы такому абсталяванню наносіліся ўдары па Жытомірскай, Ровенскай і Валынскай абласцях, па нашай энергетыцы, па нашай чыгунцы — па звычайных гарадах, па нашых сёлах. Беларусь мае час, каб дэмантаваць гэта абсталяванне”, — дадаў ён.
Паводле слоў Зяленскага, Кіеву вядома “пра кожны завод у Беларусі, які працуе на Расію” і яе вайну. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што “кожнае прадпрыемства, якое пастаўляе кампаненты для расійскай зброі — для бронетэхнікі, ракетных сістэм”, а таксама “прадпрыемствы, якія пастаўляюць Расіі паліва для вайны”, — усё гэта з’яўляецца “ўцягваннем Беларусі ў вайну”.
“Украіна гэтага не хоча, і мы папярэдзілі фактычнае кіраўніцтва Беларусі, якое ўплывае на адпаведныя падзеі. У цэлым толькі за студзень — травень пастаўкі бензіну з Беларусі ў Расію выраслі ў 13 разоў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, а дызельнага паліва — у тры разы”, — паведаміў ён.
Зяленскі адзначыў, што ўсё гэта дапамагае РФ “адаптавацца да ціску і не набліжае мір”. “Мае быць наадварот: мір павінен рабіцца бліжэй, і Беларусі варта рабіць тыя рэчы, пра якія яе фактычнае кіраўніцтва кажа праз неафіцыйныя каналы, каб мы ва Украіне сапраўды бачылі, што Беларусь насамрэч супраць гэтай вайны. Гэтую вайну неабходна заканчваць. Мір патрэбны”, — заявіў палітык.
Напярэдадні Зяленскі даў Аляксандру Лукашэнку тыдзень на зняцце з вышак рэтранслятараў для навядзення дронаў уздоўж мяжы з Украінай: “Калі ён гэта не зробіць, зробім мы”. Украінскі прэзідэнт таксама заклікаў Лукашэнку спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскаму войску.
Зяленскі адвёў Лукашэнку тыдзень на зняцце рэтранслятараў для дронаў, заклікаў спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскаму войску
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗлачынствы рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце вайны РФ супраць Украіны патрабуюць прыцягнення да адказнасці — Халопіца на рэгіянальным кангрэсе СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка



