Мінск 12:17

Колькасць загінулых ад агню дасягнула з пачатку года 320

21 чэрвеня, Позірк. Тры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя суткі (з 6 гадзін 20 чэрвеня па 6 гадзін 21-га), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Гібель людзей зафіксаваная ў Ляхавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць), Любаньскім (Мінская) і Шклоўскім (Магілёўская).

Усяго, паводле даных МНС, з пачатку 2026 года здарылася 3.767 пажараў (годам раней — 3.363; +12%), на іх загінула 320 чалавек (298; +7,4%).

Ведамства рэгулярна карэктуе статыстыку смяротнасці ад агню ў бок змяншэння.

Падзяліцца: