Жанчына загінула ад удару токам, закрануўшы трымерам для касьбы провад падаўжальніка
18 чэрвеня, Позірк. Пра гібель 40-гадовай жыхаркі Пружанаў (Брэсцкая вобласць) ад удару токам паведаміў 18 чэрвеня Следчы камітэт (СК).
Адзначаецца, што 17 чэрвеня яна прыехала на лецішча з двума малалетнімі дзецьмі. Каля 17 гадзін жанчына касіла траву з дапамогай электрычнага трымера, калі выпадкова зачапіла рухомай часткай інструмента провад падаўжальніка і атрымала ўдар токам.
Ад электратраўмы яна памерла.
“На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчыя правялі агляд, зафіксавалі следавую карціну, апыталі відавочцаў і прызначылі судова-медыцынскую экспертызу“, — гаворыцца ў паведамленні СК.
Ведамства таксама нагадала аб неабходнасці строгага захавання правілаў бяспекі пры працы з электраінструментамі.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Эканоміка
Стужка навін
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з кіраўніком Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта новыя механізмы супрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


