Ціханоўская выступіць на сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта ў Бруселі

Ілюстрацыйнае фота: Andrijko Z. / wikimedia.org
15 чэрвеня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 17 чэрвеня ў Бруселі выступіць на пленарнай сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (ЕЭСК) — кансультатыўнага органа Еўрасаюза.
Паводле інфармацыі яе прэс-службы, у рамках гэтага мерапрыемства палітык разам з прадстаўнікамі Еўракамісіі і ўрада Літвы возьме ўдзел у дыскусіі “Умацаванне ўстойлівасці ва ўсходніх прыгранічных рэгіёнах Еўропы”. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць “пытанні бяспекі, устойлівасці і выклікаў, з якімі сутыкаецца ўсходняе суседства Еўропы”.
У гэты ж дзень Ціханоўская далучыцца да дадатковага мерапрыемства “Развенчваючы міфы: як зразумець Беларусь у сучаснай Еўропе”, якое арганізуе ЕЭСК.
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з кіраўніком Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта новыя механізмы супрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



