На калегіі КДК абмеркаваныя “канкрэтныя таварныя пазіцыі“ для экспарту ў Саудаўскую Аравію
18 чэрвеня, Позірк. “Канкрэтныя таварныя пазіцыі”, якія Беларусь можа прапанаваць для экспарту ў Саудаўскую Аравію, разгледжаныя на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю, вынікае з інфармацыі ў тэлеграм-канале ведамства.
Паведамляецца, што да такіх адносяцца сельскагаспадарчая і дрэваапрацоўчая прадукцыя, прадукты харчавання, адзенне і абутак, прамысловыя тавары, адукацыйныя паслугі, а агулам “спектр пазіцый досыць шырокі“.
КДК адзначае, што “ў апошнія гады ў экспарце беларускай прадукцыі ў Саудаўскую Аравію назіраецца станоўчая дынаміка. З пачатку 2026 года аб’ёмы экспарту ўдалося нарасціць больш чым у 2 разы. Аднак паказчыкі, якія склаліся, пакуль далёкія ад наяўнага патэнцыялу“.
На думку ведамства, цеснае ўзаемадзеянне кіраўнікоў вышэйшых кантрольных органаў Беларусі і Саудаўскай Аравіі “можа надаць імпульс развіццю гандлёвых стасункаў паміж краінамі“. Адзначаецца, што “рашэннем кіраўніцтва краіны старшыня КДК Васіль Герасімаў замацаваны за развіццё гандлёвых адносін з Саудаўскай Аравіяй”.
Гаворка ідзе аб пастанове ўрада ад 31 снежня 2025 года № 813 “Аб пытаннях нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг“, згодна з якім за канкрэтнымі замежнымі дзяржавамі і рэгіёнамі РФ замацоўваюцца пэўныя вышэйшыя службовыя асобы. У шэрагу выпадкаў яны з’яўляюцца таксама сустаршынямі адпаведных двухбаковых камісій па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
У прыватнасці, за павелічэнне экспарту ў Расію адказваюць прэм’ер-міністр і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, у Саудаўскую Аравію — старшыня КДК, у Аргенціну і Кенію — старшыня праўлення Нацыянальнага банка, у Арменію, Азербайджан, Казахстан і Кітай — першы намеснік прэм’ер-міністра. Усяго ў спісе 46 службовых асоб.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй устаноўлены 6 чэрвеня 1997 года. У Мінска няма дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Саудаўскай Аравіі (інтарэсы прадстаўляе амбасада ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах). Аналагічна інтарэсы Эр-Рыяда ў Беларусі прадстаўляе амбасада ў Маскве.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, узаемны тавараабарот у 2021 годзе склаў 42,3 млн долараў (-26,4% да 2020 года), з якога на беларускі экспарт прыйшлося 6,1 млн. Актуальныя дадзеныя ў адкрытым доступе адсутнічаюць.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з кіраўніком Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта новыя механізмы супрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства



