Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь саджанцы туі
18 чэрвеня, Позірк. Аб вяртанні ў Беларусь аўтамашыны, якая перавозіла 60 саджанцаў дэкаратыўных туй, паведаміла 18 чэрвеня Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Аўтамабіль ехаў з вёскі Сялец Магілёўскай вобласці ў Нявіннамыск Стаўрапольскага краю і быў спынены супрацоўнікамі ўпраўлення Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей і УМВД Расеі Смаленскай вобласці паблізу расійска-беларускай мяжы 13 чэрвеня.
Падчас праверкі грузу ўстаноўлена, што ў кіроўцы, грамадзяніна Беларусі, адсутнічаў фітасанітарны сертыфікат на падкаранцінную прадукцыю.
17 чэрвеня аўтамашына з грузам вернутая да месца адгрузкі ў Беларусь, перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
29 траўня Рассельгаснагляд паведаміў аб вяртанні ў Беларусь аўтамашыны, якая перавозіла 75 дэкаратыўных саджанцаў хвойных раслін. Тады транспартны сродак пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі рухаўся з Гродзенскай вобласці ў Курск.
Адзначалася, што беларус спрабаваў завезці ў Расію саджанцы елкі і ядлоўца пад выглядам туі.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з кіраўніком Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта новыя механізмы супрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
