Польская паліцыя за два дні затрымала амаль 2 тыс. чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку, сярод іх — шасцёра беларусаў

11 чэрвеня, Позірк. 1.952 чалавекі, якія знаходзіліся ў вышуку, затрыманыя на тэррыторыі Польшчы ў рамках праведзенай 8 і 9 чэрвеня маштабнай аперацыі, паведамляе польская паліцыя.
У мерапрыемствах прыняло ўдзел 24.503 паліцэйскія пры падтрымцы супрацоўнікаў Памежнай аховы Польшчы.
Сярод затрыманых, як адзначаецца, 169 замежнікаў: 117 грамадзян Украіны, 12 — Грузіі, 6 — Беларусі, 2 — Малдовы, 1 — Расіі, а таксама 31 грамадзянін іншых краін.
У дачыненні да 142 замежнікаў паліцыя склала хадайніцтвы перад памежнай службай аб высылцы з Польшчы.
Удакладняецца, што сярод затрыманых — асобы, якіх расшуквалі за здзяйсненне згвалтаванняў, злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, за ўдзел у арганізаванай злачыннай групе і інш.
З 1 да 7 чэрвеня больш за 220 замежнікаў пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў, паведаміла раней Памежная ахова гэтай краіны.
Добраахвотна польскую тэрыторыю пакінулі 33 грамадзяніна Беларусі (Украіны — 48, Грузіі — 14), прымусова — 2 (Украіны — 42, Расіі — 2).
9 чэрвеня стала вядома, што на канец 2025 года ў Польшчы афіцыйна працавала 118,9 тыс. грамадзян Беларусі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ дзяцей павялічылася за год на 18,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць пацыентаў з упершыню дыягнаставанай наркаманіяй і таксікаманіяй вырасла ў Беларусі за пяць гадоў на 20,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



