Мінск 14:41

Дальнабойшчык спрабаваў увезці кантрабандай у Беларусь браняванае шкло коштам 20 тыс. еўра

Фота: ДМК

11 чэрвеня, Позірк. Аб спыненні ўвозу ў Беларусь браняванага шкла коштам 64 тыс. рублёў (каля 20 тыс. еўра) паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

Кіроўца грузавога аўтамабіля, які перавозіў шкло, як адзначаецца, не ўказаў тавар у дэкларацыі. Ён увозіў у Беларусі легкавыя аўто.

“Аглядаючы транспартныя сродкі, якія ўвозіліся законна, гродзенскія мытнікі ў адным з іх і выявілі шкло для аўтамабіля Mercedes-Benz, якое належыць кіроўцу. Не заявіўшы аб тавары, грамадзянін Беларусі меў намер пазбегнуць выплаты мытных плацяжоў у памеры больш за 20 тыс. рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.

35-гадовы кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, ён аштрафаваны на 6,3 тыс. рублёў.

Падзяліцца: