Мінск 10:17

МНС папярэдзіла аб навальніцах і ліўнях 11 чэрвеня

11 чэрвеня, Позірк. Папярэджанне аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з’явах 11 чэрвеня апублікавала Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

“Сёння днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні. У дзённыя гадзіны пры навальніцах у асобных раёнах — шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с”, — адзначае ведамства.

Фактарамі небяспекі МНС называе “пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, узнікненні лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках”.

Таксама ва ўмовах непагадзі магчымыя “гібель людзей на вадзе пры купанні, значнае зніжэнне бачнасці і цяжкасць руху транспарту аж да яго поўнага прыпынку, павелічэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння”.

Тэмпература паветра складзе ад +18°C па захадзе да +30°C па ўсходзе.

Падзяліцца: