Амбасада Польшчы ў Мінску спыніла запісваць праз электронную пошту ахвочых звярнуцца па візу на падставе “карты паляка”

2 чэрвеня, Позірк. Консульскі аддзел амбасады Польшчы ў Мінску на нявызначаны тэрмін спыніў запіс праз электронную пошту трымальнікаў “карты паляка”, якія хочуць падаць дакументы для атрымання нацыянальнай візы, вынікае з паведамлення на афіцыйным партале гэтай краіны.
Адзначаецца, што запіс праз адрас [email protected] прыпынены з 1 чэрвеня “да моманту скасавання гэтага рашэння”.
Згодна з паведамленнем, трымальнікам “карты паляка”, якія хочцць звярнуцца па нацыянальную візу, неабходна самастойна рэзерваваць даты праз сайт візавага пасярэдніка VFS Global.
На кастрычнік 2025 года ў Польшчы было легалізавана сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі, паведамляла юрыст Алеся Пажыток, якая спецыялізуецца на міграцыйным праве.
Паводле яе слоў, гэтыя даныя не ўлічваюць беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне на падставе віз, знаходзяцца ў чаканні дазволу на жыхарства або рашэння пра наданне міжнароднай абароны.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



