Латвійская пагранслужба зафіксавала рэкордную за 31 месяц сутачную колькасць спробаў незаконнага пераходу з Беларусі

17 траўня, Позірк. За мінулыя суткі, 16 траўня, Латвія зафіксавала 170 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, сведчаць даныя Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай краіны.
Праведзены “Позіркам“ аналіз статыстыкі, якая абнаўляецца штодня, паказаў, што для Латвіі гэта максімальнае значэнне за перыяд пасля 1 кастрычніка 2023 года, калі было адзначана 220 спробаў.
З пачатку траўня латвійскія службы спынілі 1.266 спробаў парушэння мяжы з беларускага кірунку (на 48, або на 3,94%, больш, чым за той жа перыяд траўня 2025 года), з пачатку года — 3.288 (на 79 спробаў больш, рост на 2,46%).
Актыўнасць нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз беларуска-латвійскую мяжу, у 2026 годзе расце ад месяца да месяца. Калі ў студзені памежная служба суседняй краіны не зафіксавала спробаў незаконнага пераходу, то ў лютым іх было 20 (у сярэднім 0,7 выпадку ў дзень), у сакавіку — 302 (9,7), у красавіку — 1.700 (56,7). Сярэднясутачны паказчык траўня перавышае красавіцкі на 22,4 выпадку (79,1).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


