Украіна і Расія ў шосты раз ад пачатку года абмяняліся ваеннапалоннымі праз Беларусь

15 траўня, Позірк. Украіна і Расія 15 траўня перадалі адзін аднаму па 205 ваеннапалонных, вынікае з інфармацыі афіцыйных крыніц Кіева і Масквы.
Міністэрства абароны РФ традыцыйна паведаміла, што “расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога”. Ведамства адзначыла, што “пры вяртанні расійскіх вайскоўцаў з палону пасрэдніцкія намаганні гуманітарнага характару аказалі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што 15 траўня адбыўся першы этап абмену “1000 на 1000”. Паводле яго слоў, большасць вернутых украінскіх вайскоўцаў знаходзіліся ў расійскім палоне яшчэ з 2022 года. Гэтыя людзі, паводле яго інфармацыі, абаранялі Украіну ў Марыупалі і на “Азоўсталі”, на Данецкім, Луганскім, Харкаўскім, Херсонскім, Запарожскім, Сумскім, Кіеўскім напрамках, а таксама ў раёне Чарнобыльскай АЭС.
Гэта шосты ад пачатку года абмен украінскімі і расійскімі палоннымі праз тэрыторыю Беларусі.
Першы ў 2026 годзе абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і РФ праз Беларусь адбыўся 5 лютага (157 чалавек з кожнага боку), другі — 5 сакавіка (па 200), трэці — 6 сакавіка (па 300), чацвёрты — 11 красавіка (па 175 ваенных і 7 грамадзянскіх), пяты — 24 красавіка (па 193 вайскоўцы).
12 красавіка ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” выйшаў рэпартаж, з якога вынікае, што расійскія вайскоўцы, якія вызваляюцца з украінскага палону, праходзяць лячэнне ў Гомелі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
