Турчын і Мішусцін другі раз за 10 дзён абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

13 траўня, Позірк. Пра чарговую тэлефонную размову прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі Аляксандра Турчына і Міхаіла Мішусціна паведаміла 13 траўня прэс-служба беларускага ўрада.
Адзначаецца, што суразмоўцы “абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня ў развіццё дамоўленасцяў“ Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб “нарошчванні беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва, дасягнутых на перамовах 8 траўня 2026 года ў Маскве“.
Яны таксама “пацвердзілі важнасць актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе“.
Турчын і Мішусцін размаўлялі па тэлефоне 4 траўня. Тады таксама паведамлялася, што кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі “актуальныя пытанні беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва“.
На наступны дзень, 5 траўня, Лукашэнка заслухаў даклад Турчына. Прэс-служба ўрада адзначыла, што на сустрэчы палітыкаў абмяркоўвалаўся парадак дня маючых адбыцца перамоваў Лукашэнкі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Гэтыя перамовы адбыліся ў Маскве ўвечары 8 траўня. Перад іх пачаткам Лукашэнка заявіў, што іх удзельнікам трэба будзе абмеркаваць “паўтара пытання“. “Мы асноўны партнёр на постсавецкай прасторы ў гандлі. Вядома, пры такіх велізарных аб’ёмах, пад 60 млрд долараў, заўсёды будуць нейкія праблемы. Але мы неяк прыстойна жывем гэтыя гады. У нас ніколі не было нейкіх сур’ёзных спрэчак, якія мы абмяркоўваем і даручаем урадам разруліць“, — сказаў ён у пратакольнай частцы перамоваў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
