Мінск 17:49

Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў засталіся толькі ў Гомельскай вобласці

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

11 траўня, Позірк. Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў, уведзеныя праз падвышаную пажарную небяспеку, засталіся толькі ў Гомельскай вобласці, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Па-ранейшаму нельга хадзіць у лясы 11 раёнаў — Брагінскага, Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Хойніцкага і Чачэрскага.

Абмежаванні, якія азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў, дзейнічаюць у Ельскім і Нараўлянскім раёнах.

У астатніх 105 са 118 раёнаў хадзіць у лясы можна вольна.

У параўнанні з 9 траўня пералік раёнаў Гомельскай вобласці, дзе дзейнічаюць забароны і абмежаванні, не змяніўся. Разам з тым скасаваная забарона на наведванне лясоў у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

7 траўня забароны дзейнічалі ў 26 раёнах Беларусі, абмежаванні — у 65.

Падзяліцца: