Сайт беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org пацярпеў ад хакерскай атакі і цяпер не працуе

7 траўня, Позірк. Сайт kamunikat.org пацярпеў ад хакерскай атакі і цяпер не працуе, паведаміў на старонцы аднайменнай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі ў “Фэйсбуку” кіраўнік гэтай ініцыатывы Яраслаў Іванюк.
“Аднак весткі пра нашу смерць, так як і пра смерць беларускай культуры і мовы, як казаў класік, заўчасныя і крыху перабольшаныя, — напісаў ён. — Хаця трэба прызнаць, што атака знішчыла больш чым 25-гадовую працу многіх людзей, але мы не здаемся. Ва ўмовах узмацнення рэпрэсій супраць беларускай культуры і мовы, Kamunikat.org быў не толькі бібліятэкай, але і інструментам абароны культурнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а таксама платформай, якая падтрымлівае свабодны доступ да ведаў і незалежнай творчасці. Хакерская атака чарговы раз пацвердзіла, што Камунікат — гэта важны культурніцкі праект, які як соль у воку для спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі”.
Іванюк падкрэсліў, што ініцыятыва “будзе змагацца” і адбудуе “адзін з найважнейшых незалежных архіваў беларускай культуры”. Разам з тым ён не выключыў, што гэта зойме шмат часу.
3 сакавіка Камітэт дзяржбяспекі прызнаў адным “экстрэмісцкім фарміраваннем” шэраг выдавецкіх структур — “Фонд Kamunikat.org”, Lohvinau Publishing House ды Andrei Yanushkevich Publishing.
У верасні 2025 года сайт электроннай бібліятэкі kamunikat.org быў унесены ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, які вядзе Міністэрства інфармацыі.
Kamunikat.org — найбуйнейшая інтэрнэт-бібліятэка беларускай літаратуры, якая давала карыстальнікам вольны доступ да тысяч кніг, газет і часопісаў. На ім быў багаты архіў як класічных твораў, так і рэдкіх выданняў беларускай дыяспары. Пляцоўка актыўна развівала сучасныя фарматы, прапаноўваючы вялікую калекцыю аўдыякніг.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мар'інай Горцы перакрыты тэмпературны рэкорд 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва не ўпусціла 20 цягачоў з Беларусі за тры дні дзеяння ліміту на ўвоз паліваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЛібер: Рэжым марнуе вялікія грошы на барацьбу з выбарамі ў Каардынацыйную раду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


