Швецыя дазволіла беларусам атрымліваць кароткатэрміновыя візы ў амбасадзе Венгрыі ў Мінску

4 траўня, Позірк. Аб дасягненні “часовага пагаднення з Венгрыяй па пытаннях віз” паведаміла 4 траўня на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку“ амбасада Швецыі ў Беларусі.
З 4 траўня 2026 года грамадзяне трэціх краін, у тым ліку Беларусі, могуць падаць заяву на атрыманне кароткатэрміновай візы тыпу C у амбасаду Венгрыі ў Мінску.
Пры гэтым амбасада Швецыі ў Маскве “працягвае прымаць заявы на атрыманне візы тыпу D (для дыпламатаў, заяўнікаў, якія страцілі від на жыхарства і т.д.)“.
Дыпмісія Швецыі ў Маскве “таксама працягвае праводзіць інтэрв’ю [з заяўнікамі]”. “Інтэрв’ю, збор біяметрычных звестак, праверка пашпартоў будуць ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме, але толькі два дні на тыдзень (панядзелак і аўторак)“, — гаворыцца ў паведамленні.
Да 20 траўня 2024 года заяву на атрыманне шведскай візы можна было падаць у амбасаду Эстоніі ў Мінску.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзве траціны жыхароў беларускіх гарадоў лічаць сябе еўрапейцамі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



