Мінск 11:20

Дзве траціны жыхароў беларускіх гарадоў лічаць сябе еўрапейцамі — даследаванне

Иллюстрация: "Позірк"

10 чэрвеня, Позірк. Большасць жыхароў беларускіх гарадоў (67%) лічаць сябе еўрапейцамі. Да такой высновы прыйшлі аўтары даследавання “Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2026 годзе. Як беларусы бачаць сваё месца ў свеце і як уладкаваныя іх сеткі зносін“. Яго прэзентацыя адбылася 9 чэрвеня.

Даследаванне праведзена Civitta Institute пры падтрымцы Фонду Фрыдрыха Эберта. Яго аўтарамі з’яўляюцца сацыёлагі Філіп Біканаў, Ірына Кліменка, Лізавета Каўцяк і Канстанцін Несцяровіч.

У сакавіку-красавіку 2026 года з дапамогай анлайн-анкет было апытана 803 жыхары беларускіх гарадоў ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў. Дадаткова аўтары правялі восем глыбінных інтэрв’ю, каб лепш зразумець, якія ідэі і матывацыі стаяць за адказамі ў анкетах.

Аўтары даследавання паказваюць, што рэспандэнты збольшага не лічаць Беларусь “памежжам паміж Захадам і Усходам“, а “змяшчаюць сябе і іншых славян, уключаючы рускіх, на полюс еўрапейскай культуры з хрысціянскай спадчынай“.

Аўтары адзначаюць, што большасць беларусаў не проста атаясамліваюць сябе з краінай, але і ганарацца нацыянальнай прыналежнасцю (85,4%), лічаць беларускую культуру ўнікальнай (72%).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: