Мінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму

9 чэрвеня, Позірк. Вясна 2026 года была на 1,5 градуса цяплейшай за норму, сярэдняя тэмпература склала 8,8 градуса вышэй за нуль, паведаміла начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Вольга Бакланава на прэс-канферэнцыі 9 чэрвеня.
Паводле яе слоў, такая цёплая вясна бывае прыкладна раз на 18 гадоў. Рэкорд належыць вясне 1921 года, калі сярэдняя тэмпература дасягнула 10,3 градуса вышэй за нулявую адзнаку.
Самым гарачым днём вясны было 21 траўня: у Жлобіне і Слаўгарадзе паветра прагрэлася да 31 градуса. Найхаладней было ноччу 8 сакавіка ў Клічаве (-9,2).
Першая вясновая навальніца зафіксаваная ноччу 5 красавіка ў раёне сталічнай метэастанцыі Уручча. Самы моцны вецер адзначаўся ў Слаўгарадзе: 29 м/с 23 красавіка і 26 м/с 27 траўня.
Паводле інфармацыі начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Марыны Грыцкевіч, на працягу вясны служба выдала 25 папярэджанняў аб неспрыяльных і 5 — аб небяспечных з’явах надвор’я. Апраўдвальнасць першых перавышае 95%, другія сёлета апраўдваюцца ўсе (вясной усе тычыліся замаразкаў у перыяд актыўнай вегетацыі, яшчэ адно было выдадзенае 9 студзеня з папярэджаннем аб вельмі моцным снегападзе).

- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства

