Лукашэнка папрасіў кіраўніка Вярхоўнага суда РФ дапамагчы з укараненнем высокіх тэхналогій у працу судоў Беларусі

9 чэрвеня, Позірк. “Узяць прычэпам” Беларусь у працэсы ўкаранення высокіх тэхналогій у дзейнасць судоў “па ўсёй вертыкалі” папрасіў Аляксандр Лукашэнка старшыню Вярхоўнага суда Расіі Ігара Краснова на сустрэчы 9 чэрвеня ў Мінску.
“Вы вельмі сур’ёзна працуеце над камп’ютэрызацыяй і ўкараненнем усяго новага, высокіх тэхналогій у працу судоў. Я за гэта. Я больш за ўсё не магу трываць у судах цяганіну папяровую, якую ад вас заўсёды патрабавалі, і гэтак далей”, — цытуе спікера яго прэс-служба.
Лукашэнка заявіў, што гатовы пераймаць “досвед вялікай Расіі”.
“Галоўнае, каб вы, як і было ў нашай супрацы заўсёды з вамі асабіста, не адварочваліся ад нас, а падтрымлівалі, як гэта робяць іншыя ведамствы, — адзначыў ён. — Мы вельмі спадзяемся, што вы падтрымаеце і нас там, дзе гэта трэба будзе, і дапаможаце”.
У Мінск перыядычна прыязджаюць прадстаўнікі расійскіх органаў улады і ведамстваў, Лукашэнка нязменна іх прымае.
Напрыклад, 11 снежня 2025 года ён сустракаўся з кіраўніком Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным. “Мы з вамі прытрымліваемся адной лініі, адной пазіцыі. У нас ніколі не было разыходжанняў пры ацэнцы ні ўнутраных, ані знешніх фактараў існавання Расіі, Беларусі”, — заявіў тады палітык.
14-15 чэрвеня з працоўным візітам у Мінск прыбудзе міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Прадугледжаная яго сустрэча з Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым — “у вузкім і шырокім фарматах”.

- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства


