Вячорка: У нас афігенная дыяспара, але ныццё пра тое, што ўсё кепска, дэматывуе, мы не ўмеем прадаваць поспехі

2 траўня, Позірк. “У нас афігенная дыяспара, яна абсалютна неверагодная. І калі раней казалі: трэба павучыцца ў габрэяў, яшчэ ў кагосьці, — зараз усе вучацца ў нас і нам трэба проста разбудоўваць гэты патэнцыял, наколькі магчыма”. Такое меркаванне выказаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка на дыскусіі “Палітычная адвакацыя: выклікі і магчымасці” ў межах V Канферэнцыі беларусаў свету (1-2 траўня, Варшава).
Паводле слоў дарадцы дэмлідара, палітыкам, палітычным структурам, самому офісу Ціханоўскай “не хапае вельмі часта канкрэтных кейсаў” той ці іншай праблемы.
“Бывае, прыязджаем на сустрэчу, усе ныюць: усё кепска, нічога не выдаецца (напрыклад, дакументы. — “Позірк“.). Потым пачынаеш капаць: ніводнага канкрэтнага кейсу, які можна было б узяць, вырашыць”, — заявіў Вячорка.
“Калі ў нас будуць канкрэтныя прыклады, прэцэдэнты, якія мы ствараем і вырашаем, потым іх лёгка маштабаваць на ўсю беларускую супольнасць”, — падкрэсліў ён.
“Аднаго ныцця пра тое, што ўсё кепска, недастаткова, — лічыць Вячорка. — Калі мы будзем казаць, што ўсё кепска, не вырашаецца, мы толькі дэматывуем і нашых партнёраў, і нашыя структуры”.
На думку дарадцы, трэба акцэнтаваць увагу на поспехах, але “мы не ўмеем прадаваць сябе, прадаваць свае поспехі”. “Думаю, што тут (у Польшчы. — “Позірк”.) і па выніках гэтай канферэнцыі нам трэба паспяховыя прыклады запакаваць, раскруціць, паказаць іншым суполкам у іншых краінах, дзе меншая беларуская дыяспара, як гэта было вырашана. Супраца офіса, напрыклад, з іспанскай дыяспарай у справе прызнання пратэрмінаваных пашпартоў — выдатны прыклад”, — заявіў прамоўца.
На яго перакананне, толькі супрацай дэмакратычных структур, палітыкаў, “якія адкрываюць дзверы”, і суполак на месцах можна дасягнуць выніку. “Калі мы будзем дзейнічаць паасобку, мы не адкрыем дзверы альбо не давядзем справу да канца”, — заявіў Вячорка.
Паводле яго слоў, вырашэнне канкрэтных праблем, іх маштабаванне на наступны год павінна стаць прыярытэтам.


- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

