Ціханоўская: Зараз няма магчымасці дамаўляцца з уладамі Грузіі пра прызнанне пратэрмінаваных пашпартоў

1 траўня, Позірк. У цяперашніх абставінах няма магчымасці дамаўляцца з уладамі Грузіі пра “нейкія крокі па прызнанні пратэрмінаваных пашпартоў ці па выдачы “пашпартоў замежніка”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 1 траўня ў Варшаве на палях V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, адказваючы на пытанне “Позірку”.
Сітуацыю ў Грузіі ў гэтым плане палітык назвала “не лепшай”. “Але калі ў людзей такая ўжо цяжкая сітуацыя, то працуем з нашымі замежнымі партнёрамі — Польшчай, Літвой, каб людзей эвакуяваць, калі, напрыклад, там нешта пагражае”, — паведаміла яна.
“Што тычыцца іншых краін, вы ведаеце, што ў шэрагу краін пачалі прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты, што ў некаторых пачалі выдаваць таксама “пашпарты замежніка”, нават калі такой працэдуры (ці традыцыі, можа быць, такой) не было. І таму, канешне, гэта добры прыклад для нас, каб працаваць з тымі краінамі, дзе яшчэ гэта пытанне не вырашанае”, — заявіла Ціханоўская.
На слуханнях у Каардынацыйнай радзе сёлета 7 лютага Ціханоўская заявіла, што Грузія ёсць “болем беларускіх дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне”, бо там “вельмі складаная сітуацыя”.
“Калі быў папярэдні ўрад, то ў нас складваліся добрыя адносіны, — сказала яна. — Мы абмяркоўвалі стан беларусаў у Грузіі, як дапамагчы; наладжвалася добрая супраца. Але зараз з гэтым урадам адносіны і не тое каб кепскія, іх увогуле няма, бо нам не ідуць насустрач, на нашыя запыты не адказваюць. Не было праведзена ніводнай сустрэчы на міжнародных пляцоўках, нягледзячы на тое, што мы заўжды запытваем пра гэтыя сустрэчы”.
Паводле яе слоў, калі маюцца пэўныя “крытычныя пытанні”, напрыклад, пагроза дэпартацыі з Грузіі, то часам іх можна “вырашаць пры дапамозе амбасадаў”. “Адзінае абяцанне, якое мы змаглі атрымаць ад гэтага ўраду ўскосным шляхам, што беларусаў не будуць дэпартаваць у Беларусь”, — паведаміла палітык.
Разам з тым, канстатавала яна тады, механізмаў ажывіць пратэрмінаваны пашпарт у Грузіі няма. “Яны (цяперашнія грузінскія ўлады. — “Позірк“.) не будуць выдаваць прытулкі (надаваць беларусам прытулак у краіне. — “Позірк“.). Гэта тое, што нам сказалі”, — заявіла спікер.
Паводле яе слоў, у экстраных сітуацыях можна паспрабаваць эвакуяваць людзей: “Тут вялікая-вялікая падзяка нашым праваабаронцам і фондам салідарнасці, якія дапамагаюць гэта рабіць”.
“Але ж у мяне няма нейкага добрага адказу для беларусаў у Грузіі. Калі ёсць магчымасць, пакуль яшчэ не скончыўся пашпарт, разгледзьце іншыя краіны для рэлакацыі. З Арменіяй нашмат лепшае становішча, напрыклад, зараз у камунікацыі з урадам”, — адзначыла Ціханоўская.
Грузія стала адной з асноўных краін знаходжання беларусаў, уцекачоў ад пераследаў рэжыму Лукашэнкі ў 2020 годзе і пазней. Аднак мясцовыя ўлады не задаволілі ніводнага іх хадайніцтва аб наданні прытулку.
Беларусы, якія пераследуюцца з палітычных матываў, асабліва тыя, у каго заканчваецца тэрмін дзеяння нацыянальнага пашпарта (з верасня 2023 года пасля ўказа Лукашэнкі яго нельга памяняць у замежных установах Беларусі), пераязджаюць з Грузіі ў Еўрасаюз і атрымліваюць абарону там.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


