Беларусь гатовая “нарошчваць практычнае ўзаемадзеянне” з Зімбабвэ

30 красавіка, Позірк. “Стратэгічны ўзровень партнёрства паміж Мінскам і Харарэ” пацвердзілі амбасадар Беларусі Юрый Нікалайчык і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва 30 красавіка пасля цырымоніі, на якой беларускі дыпламат уручыў кіраўніку афрыканскай дзяржавы даверчыя граматы.
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС Беларусі, на сустрэчы ў “вузкім складзе” быў абмеркаваны “ўвесь комплекс пытанняў беларуска-зімбабвійскага парадку дня”. Нікалайчык “падкрэсліў гатоўнасць Мінска да далейшага нарошчвання практычнага ўзаемадзеяння, якое садзейнічае ўстойліваму эканамічнаму росту і росквіту Зімбабвэ”, а яго суразмоўца “высока ацаніў унёсак Беларусі ў развіццё краіны”.
Адзначаецца, што бакі “надалі асаблівую ўвагу” рэалізацыі дарожнай карты стратэгічнай супрацы на 2026–2030 гады, уключаючы выкананне сумесных праектаў у сферах прамысловай кааперацыі, механізацыі сельскай гаспадаркі і гуманітарнага ўзаемадзеяння.
Нікалайчык перадаў Мнангагву арыгінал віншавальнага паслання ад імя Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня незалежнасці Зімбабвэ (адзначаўся 18 красавіка).
Лукашэнка наведваў Зімбабвэ 30 студзеня — 1 лютага 2023 года. У красавіку таго ж года са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка зімбабвійскага прэзідэнта Аксілія Мнангагва.
У ліпені 2024 года яна зноў была ў Беларусі з візітам. На сустрэчы з ёй Лукашэнка заявіў, што чакае візіту ў Мінск Эмерсана Мнангагвы.
Такі візіт адбыўся ўвесну 2025 года. Па выніках перагавораў 14 траўня ў беларускай сталіцы Лукашэнка і Мнангагва падпісалі дарожную карту стратэгічнай двухбаковай супрацы і партнёрства на 2026–2030 гады.
На сустрэчы са старшынёй Сената гэтай краіны Мейбл Мемары Чынамонай 26 лютага 2026 года ў Мінску Лукашэнка, паводле інфармацыі дзяржСМІ, “пацвердзіў арыенцір на дасягненне на працягу найбліжэйшых гадоў тавараабароту з Зімбабвэ ў 100 млн долараў”.
Тады ж паведамлялася, што па выніках 2025 года двухбаковы тавараабарот склаў больш за 26 млн долараў. У аснове беларускага экспарту — машыны і механізмы для ўборкі і абмалоту сельскагаспадарчых культур, трактары і седлавыя цягачы, грузавыя аўтамабілі, прычэпы і паўпрычэпы. Пры гэтым дзяржСМІ адзначалі, што “ў папярэднія гады тавараабарот паміж дзвюма краінамі дасягаў і істотна большых значэнняў”.

- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда замежнага гандлю склала 75,8 млн долараў, месяцам раней яно было дадатным станоўчым — 154 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


