Мінск 16:01

Мытня спыніла незаконны ўвоз з Літвы тавараў на 318 тыс. долараў

Фота: ДМК

30 красавіка, Позірк. У грузавіку літоўскага перавозчыка ў пункце пропуску Беняконі (з сумежнага боку Шальчынінкай) мытнікі выявілі партыю незаконна ўвозімай прадукцыі агульным коштам больш за 900 тыс. рублёў (318,4 тыс. долараў), паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

Адзначаецца, што незадэклараваны тавар масай пяць тон перавозіў з Літвы аўтамабіль DAF. У ім знаходзіліся інгрэдыенты для харчовай, фармацэўтычнай прамысловасці, сыравіна для вытворчасці біялагічна актыўных дабавак, кава, макароны, кансерваваная прадукцыя і інш.

У дачыненні да перавозчыка складзены адміністрацыйны пратакол паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню).

Для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб санкцыяй паводле гэтай часткі артыкула прадугледжаны штраф — да 30% кошту прадмета правапарушэння.

Таксама перавозчык будзе абавязаны даплаціць каля 250 тыс. рублёў мытных плацяжоў.

Гл. таксама:

Латвійскі перавозчык спрабаваў завезці ў Беларусь 140 тавараў без дэкларацыі — яму пагражае штраф

Мытня Беларусі выявіла ў двух польскіх перавозчыкаў незадэклараваныя тавары на 230 тыс. еўра

Мытня спыніла спробу незаконнага ўвозу мяча ў Беларусь

З Польшчы ў Беларусь спрабавалі ўвезці саджанцы суніцы з указаннем заніжанага кошту

У польскага перавозчыка выяўлена больш за дзве тысячы незадэклараваных пачкаў пральнага парашку

Падзяліцца: