Мінск 10:25

Тры чалавекі памерлі ад агню за мінулыя суткі

30 красавіка, Позірк. Тры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 29 красавіка да 6:00 30 красавіка), сведчаць даныя аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Смерць людзей зафіксавана ў Стаўбцоўскім раёне (Мінская вобласць), Бабруйскім (Магілёўская), Пружанскім (Брэсцкая).

Паводле даных МНС, усяго з пачатку года ў Беларусі здарыўся 2.971 пажар (годам раней — 2.547, +16,6%), у тым ліку 23 — за мінулыя суткі. Загінула 276 чалавек (242, +14%).

МНС рэгулярна карэктуе статыстыку па смерцях у бок змяншэння. Раней міністэрства тлумачыла перыядычнае заніжэнне даных тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не праз пажар. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.

Падзяліцца: