Мінск 21:03

Мінфін значна павысіў кошт акцызных марак на алкагольную прадукцыю

Ілюстрацыя: Thomas Picauly / unsplash.com

29 красавіка, Позірк. Пастановай Міністэрства фінансаў №18 ад 16 красавіка з 7 да 10 капеек (на 42,9%) павышаны кошт акцызных марак для алкагольнай прадукцыі, паведаміла 29 красавіка прэс-служба ведамства.

Кошт акцызнай маркі для імпартных алкагольных напояў, на ўвоз якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы, падвышаны ў 3,3 раза (з 3 да 10 рублёў).

Новыя тарыфы набудуць моц 2 траўня.

“Абклеіць увозімую алкагольную прадукцыю беларускімі акцызнымі маркамі можна толькі на мытных складах або складах часовага захоўвання ў краінах, якія не ўжываюць да Беларусі недружалюбныя меры. Указаны рэгламент дзейнічае да канца 2027 года“, — падкрэсліў Мінфін.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, цэны на алкагольныя напоі ў сакавіку 2026 года да папярэдняга месяца павялічыліся на 1,17% (з пачатку года — на 2,89%, у гадавым вымярэнні — на 6,08%). Алкаголь, аднесены да катэгорыі “напоі спіртныя і лікёры“, падаражэў на 1,39% (на 3,43% і 6,96% адпаведна), да катэгорыі “віно“ — на 0,29% (на 1,02% і 5,19%).

Падзяліцца: