Тры чалавекі шпіталізаваныя ў Магілёве пасля “ўспышкі газа-паветранай сумесі” ў гаражы — МНС

24 траўня, Позірк. Падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 24 траўня “працавалі па паведамленні пра інцыдэнт у гаражным кааператыве ў Магілёве”, паведамляе прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што супрацоўнікамі МНС ліквідаваныя наступствы “ўспышкі газа-паветранай сумесі ў гаражы на вуліцы Грышына”.
“У выніку здарэння загарэлася адзенне на гаспадары гаража і яго жонцы, адбылося разбурэнне перагародкі ў сумежных гаражах. Пацярпеў таксама іх сусед па гаражы. Мужчына і жанчына самастойна ліквідавалі загаранне. Усе трое былі агледжаныя брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі і шпіталізаваныя”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, да інцыента прывяло тое, што “мужчына зняў газабалоннае абсталяванне са свайго аўтамабіля і паклаў яго ў назіральную яму”. Пры правядзенні зварачных работ “здарылася ўспышка газапаветранай сумесі”.
“У выніку здарэння разбураныя перагародкі з сумежнымі гаражамі і пашкоджаныя два аўтамабілі”, — паведамляецца ў рэлізе.
Работнікі МНС “умацавалі і стабілізавалі будаўнічыя канструкцыі ў будынках”.
На месцы здарэння працавалі тры адзінкі тэхнікі МНС.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаУ першай палове 2026 года Грузія дала прытулак аднаму замежніку, беларусы атрымалі чатыры адмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваШтогод афтальмолагі прымаюць у паліклініках больш за 2,5 млн пацыентаў — пазаштатны спецыяліст МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка

