Другі энергаблок БелАЭС вернуты ў працу

6 жніўня, Позірк. Другі энергаблок Беларускай АЭС быў “уключаны ў працу і выведзены на намінальныя параметры” 4 жніўня ў 7:45.
Адметна, што пра яго вяртанне ў працу пасля правядзення “дыягнастычных мерапрыемстваў” прэс-служба ядзернага энергетычнага аб’екта паведаміла праз два дні — 6 жніўня.
Пра тое, што другі блок адключаны ад сеткі, стала вядома 26 ліпеня. Прэс-служба БелАЭС тады паведаміла, што персанал станцыі зрабіў гэта для “правядзення дыягнастычных мерапрыемстваў электратэхнічнага абсталявання”. Пры гэтым было заяўлена, што “радыяцыйны фон не змяніўся”, а электразабеспячэнне спажыўцоў “не парушанае”.
Энергаблокі станцыі час ад часу адключаюцца ад сеткі з розных прычын. Папярэдні раз — 27 красавіка 2026 года — адключаўся першы блок, гэта тлумачылася “прафілактычнымі работамі на абсталяванні”. Аб’ект не выдаваў электраэнергію ў энергасістэму 10 дзён.
Будаўніцтва Беларускай АЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудавана паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
У лістападзе 2025 года стала вядома, што ўлады маюць намер пабудаваць трэці энергаблок БелАЭС (уключыць у энергасістэму плануецца ў 2035–2038 гадах).
Пры гэтым яны не адмаўляюцца ад ідэі збудаваць другую атамную станцыю — ва ўсходняй частцы краіны.
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа пяці метэастанцыях мінулым днём перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды жніўня, у тым ліку 121-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


