Начное ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў у Іванаўскім раёне — 20-гадовы бяспраўнік шпіталізаваны ў рэанімацыю

24 траўня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам трох аўтамабіляў у Іванаўскім раёне паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
“Сёння каля 00:50 гадзін 20-гадовы жыхар Іванаўскага раёна, не маючы права кіравання транспартным сродкам, кіраваў аўтамабілем “Мазда” і рухаўся па аўтадарозе M-10 “мяжа РФ — Гомель — Кобрын” у напрамку ад Іванова да Пінска”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на 456-м км названай аўтадарогі бяспраўнік “не справіўся з кіраваннем і ўчыніў сутыкненне з аўтамабілямі “Фальксваген” і “Аўдзі”, якія рухаліся ў сустрэчным кірунку, пад кіраваннем 23-гадовага і 25-гадовага мясцовых жыхароў”.
У выніку ДТЗ кіроўца “Мазды” шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Раней 24 траўня паведамлялася аб гібелі ў ДТЗ матацыкліста ў Пухавіцкім раёне.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыдалены польскі тэлеграм-канал, які публікаваў асабістыя даныя беларусаў, якія пражываюць у краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаРасія забяспечвае 98% уязнога арганізаванага турпатоку ў БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


