Для дзяцей палітвязняў сабрана больш за палову неабходных сродкаў

24 траўня, Позірк. 6.450 еўра сабрана для дзяцей палітвязняў на 24 траўня, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol.
Збор быў абвешчаны 5 траўня, ён прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх канікул.
Плануецца, што памер дапамогі для кожнага дзіцяці складзе 100 еўра. Заяўленая сума збору раней складала 10 тыс. еўра, цяпер яна павялічана да 12 тыс. Такім чынам, цяпер сабрана 53,75% гэтай сумы.
Адзначаецца, што падтрымка ўжо аказана 30 дзецям з 114.
Падаць заяўку на атрыманне дапамогі могуць: сем’і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў або абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы альбо прысуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ або без накіравання; былыя палітвязні з дзецьмі, якія вызваліліся пасля 1 студзеня 2024 года; бацькі, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ і пры гэтым маюць інваліднасць, альбо якія з’яўляюцца пенсіянерамі, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.
Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 31 траўня ўключна.
BySol штогод аб’яўляе зборы для дзяцей палітвязняў перад летнімі канікуламі, пачаткам навучальнага года і напярэдадні навагодніх святаў.
Летась перад летнімі канікуламі фонду ўдалося сабраць сродкі для 252 дзяцей.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыдалены польскі тэлеграм-канал, які публікаваў асабістыя даныя беларусаў, якія пражываюць у краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі заклікаюць "суседзяў з Захаду" наведваць беларускія мемарыялы, каб " менш перакручваць гісторыю“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаРасія забяспечвае 98% уязнога арганізаванага турпатоку ў БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


