Пытанне санкцый на перагаворах пра Пачобута не абмяркоўвалася — Коўл

29 красавіка, Позірк. На перагаворах, вынікам якіх стала вызваленне Анджэя Пачобута і яшчэ чацвярых чалавек, пытанне санкцый не абмяркоўвалася, аднак далейшыя вызваленні могуць прывесці да дадатковага змякчэння абмежаванняў, піша Reuters са спасылкай на спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла.
“Мы ўсё яшчэ вядзем перагаворы, — сказаў ён у тэлефонным каментарыі агенцтву. — Усё магчыма”.
Коўл заявіў таксама, што Лукашэнка хоча бачыць Беларусь “членам сям’і еўрапейскіх народаў” і што вызваленне палітвязняў магло б дапамагчы яму прасунуцца ў гэтым кірунку.
“Мы абмяркоўваем гэта. Я лічу, што гэта быў бы правільны крок. Я таксама згадваў пра адкрыццё амбасады ЗША ў Мінску, — сказаў спецпасланнік Дональда Трампа. — Усе гэтыя пытанні знаходзяцца на парадку дня, <…> і я аптымістычна настроены адносна таго, што гэта можа адбыцца”.
“На гэты момант мы давяраем адзін аднаму, і <…> калі нехта адчувае, што другі бок адхіліўся ад курсу, мы гэта ўладжваем”, — дадаў ён.
Пра вызваленне і вываз з Беларусі ў Польшчу журналіста, актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута стала вядома 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ паводле схемы “пяць на пяць”. На польскай тэрыторыі журналіста сустрэў прэм’ер-міністар краіны Дональд Туск.
На прэс-канферэнцыі ў Варшаве 28 красавіка Коўл паведаміў пра сваю чарговую паездку ў Беларусь “праз два-тры тыдні”. Ён падкрэсліў, што ЗША маюць на мэце вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТрэці год запар актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку ніжэйшая, чым у верасні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУпершыню за апошнія 30 тыдняў грамадзяне Беларусі наўпрост не згаданыя ў спісе замежнікаў, якія пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

