Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Румыніі паглыбленне супрацы дэмсіл Беларусі з Бухарэстам

Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан
Фота: прэс-служба беларускага палітыка
29 красавіка, Позірк. Паглыбленне супрацы дэмакратычных сіл Беларусі з Бухарэстам абмеркавала кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам на палях саміту Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку (Харватыя).
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага палітыка, бакі таксама абмеркавалі магчымасць далучэння Румыніі да Міжнароднага гуманітарнага фонду, супрацу з недзяржаўнымі арганізацыямі, перспектывы візіту Ціханоўскай у Бухарэст.
“Таксама падзякавала прэзідэнту за падтрымку Румыніі — разам з Малдовай, Польшчай і ЗША — ва ўчорашнім вызваленні палітычных зняволеных”, — адзначыла дэмлідар.
Ціханоўская наведвала Румынію ў лістападзе 2022 года.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗлачынствы рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце вайны РФ супраць Украіны патрабуюць прыцягнення да адказнасці — Халопіца на рэгіянальным кангрэсе СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка



