Мытня спыніла спробу незаконнага ўвозу мяча ў Беларусь

9 лютага, Позірк. Мінскія мытнікі канфіскавалі меч, які спрабаваў незаконна завезці ў Беларусь перавозчык з Казахстана, вынікае з паведамлення Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).
Ведамства называе гэтую зброю шабляй, аднак на фота — класічная японская катана.
Паводле інфармацыі ДМК, перавозчык перадаў суправаджальныя дакументы для афармлення зборнага грузу, у які ўваходзілі тэкстыльныя вырабы, аўтазапчасткі, электрычныя прыборы ды іншае. Пра меч у іх нічога не гаварылася.
Мытная лабараторыя, на экспертызу якой быў накіраваны прадмет, вызначыла, што меч выраблены “завадскім спосабам і з’яўляецца клінкавай зброяй рубяшча-рэжучага і колюча-рэжучага дзеяння”. Халодную зброю ўвозіць у Беларусь без дазволу нельга.
Мінская рэгіянальная мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне тавараў, якія трапляюць пад мытнае дэклараванне). Санкцыя гэтай часткі артыкула — ад 5 да 30 базавых велічынь (ад 225 да 1.350 рублёў), акрамя таго, магчымая канфіскацыя незадэклараваных тавараў.
Зброя канфіскаваная да рашэння суда.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

