У Мінску пяцігадовае дзіця трапіла пад машыну ў двары дома

30 красавіка, Позірк. На дваровай тэрыторыі дома №23 па вуліцы Мірашнічэнкі пяцігадовае дзіця трапіла ў ДТЗ, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінгарвыканкама.
Раніцай 30 красавіка 50-гадовая кіроўца аўтамабіля “Рэно” здзейсніла наезд на непаўналетняга, адзначае ДАІ. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык выбег на праезную частку з-за прыпаркаванага аўтамабіля.
Звяртаецца ўвага, што на момант здарэння непаўнагадовы быў пакінуты яго бацькам без нагляду. Дзіця дастаўленае ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда замежнага гандлю склала 75,8 млн долараў, месяцам раней яно было дадатным станоўчым — 154 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТэмпы міграцыйнага прыросту насельніцтва Беларусі за апошнія шэсць гадоў знізіліся больш чым на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



