Мінск 13:19

Падпісана пагадненне аб ільготным медабслугоўванні грамадзян Беларусі ў клініцы Дубая

30 красавіка, Позірк. Генеральнае консульства Беларусі ў Дубаі (ААЭ) і клініка Polyclinic AE падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, якое прадугледжвае прадастаўленне грамадзянам Беларусі спецыяльных умоў на медыцынскае абслугоўванне, паведамляе Міністэрства замежных спраў.

“Дакумент накіраваны на пашырэнне сацыяльнай падтрымкі беларускіх грамадзян, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі ААЭ, а таксама на стварэнне дадатковых магчымасцяў для атрымання імі якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Генеральны консул Беларусі ў Дубаі Аляксей Жалдыбін у рамках цырымоніі падпісання адзначыў “устойлівы рост колькасці грамадзян Беларусі, якія пражываюць у ААЭ і наведваюць краіну па розных пытаннях”.

“У гэтых умовах, — сказаў дыпламат, — асабліва важна забяспечыць нашым суайчыннікам магчымасць атрымання даступнай і кваліфікаванай медыцынскай дапамогі. Супрацоўніцтва з клінікай Polyclinic AE стала практычным крокам, накіраваным на абарону інтарэсаў беларускіх грамадзян і павышэнне ўзроўню іх сацыяльнай абароненасці за мяжой”.

Развіццё ўзаемадзеяння з медыцынскімі ўстановамі ААЭ застаецца “часткай сістэмнай работы па пашырэнні мер падтрымкі, якія аказваюцца грамадзянам Беларусі за мяжой”, заявілі ў МЗС.

Гл. таксама:

“Белавія” прыпыніла рэгулярныя рэйсы ў Дубай да 20 траўня

Жыхарку Пінскага раёна абвінавачваюць у сутэнёрстве ў Дубаі

Беларусь “высока цэніць канструктыўныя адносіны” з ААЭ, заяўляе Лукашэнка

Падзяліцца: