Мінск 00:42

Тры лясныя пажары здарыліся з-за абрыву ЛЭП ад моцнага ветру — Мінлясгас

Фота: Мінлясгас

23 красавіка, Позірк. Тры лясныя пажары здарыліся 23 красавіка з-за абрыву ліній электраперадачы ад моцнага ветру, вынікае з паведамлення Міністэрства лясной гаспадаркі.

“Напрыклад, у Глускім лясгасе здарыліся два дадзеныя факты, яшчэ адзін зафіксаваны ў Лельчыцкім лясгасе“, — гаворыцца ў кароткім прэс-рэлізе.

Падкрэсліваецца, што “дзякуючы аператыўнаму рэагаванню супрацоўнікаў дзяржлесаховы не было дапушчана распаўсюджвання агню“.

На 23 красавіка Белгідрамет прагназаваў моцны паўночна-заходні і паўночны вецер.

Падзяліцца: