Мінск 18:52

Латвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі

Сталіца Латвіі Рыга
Фота: "Позірк"

23 красавіка, Позірк. Чатыры тыдні Дзяржаўная памежная ахова Латвіі штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна пранікнуць на яе тэрыторыю з Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз масіву аператыўных звестак ведамства.

Апошні раз на латвійска-беларускай мяжы было спакойна 25 сакавіка.

З 26 сакавіка па 22 красавіка адзначалася ад 13 (30 сакавіка) да 134 спроб (18 красавіка; рэкорд за перыяд пасля 1 траўня 2025 года).

Польшча не фіксуе актыўнасці мігрантаў шэсць дзён (з 17 красавіка). На мяжы Літвы з Беларуссю пасля двух спакойных дзён (19 і 20 красавіка) зарэгістравана 49 спробаў пераходу (24 — 21 красавіка, 25 — 22-га).

З пачатку красавіка Латвія зафіксавала 1.323 спробы парушэння мяжы мігрантамі з трэціх краін, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. Гэта ў 3,8 раза больш, чым спробаў трапіць у Літву (346), і ў 94,5 раза больш, чым у Польшчу (14).

Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: