У Расіі затрыманая партыя гашышу на 580 тыс. долараў — груз перавозіўся з Беларусі

23 красавіка, Позірк. Аб ліквідацыі канала дастаўкі гашышу з Беларусі ў Расію паведаміла Федэральная мытная служба РФ (ФМС).
У спыненні злачыннай схемы ўдзельнічалі супрацоўнікі ФМС і Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі (ДМТ).
Як адзначаецца, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што ў адно з нежылых памяшканняў у Ленінградскай вобласці на грузавым аўтамабілі былі дастаўленыя бляшанкі з фарбай. У шасці з іх мытнікі выявілі 150 плітак цёмна-карычневага колеру.
Экспертыза пацвердзіла, што гэта партыя гашышу вагой 14,5 кг, коштам больш за 580 тыс. долараў.
“Быў устаноўлены ўдзельнік злачыннай групы — 40-гадовы расіянін, які дзейнічаў па ўказанні куратара“, — гаворыцца ў паведамленні.
Мужчына, як паведамляецца, павінен быў “пракантраляваць дастаўку тавару з забароненым рэчывам для далейшай рэалізацыі ў краіне“.
Распачатая крымінальная справа за “кантрабанду наркатычных сродкаў, учыненую арганізаванай групай у асабліва буйным памеры”. Санкцыя дадзенага артыкула ў Расіі прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пажыццёвага пазбаўлення волі.
У 2025 годзе на мяжы Беларусі было затрымана 8,5 млн доз наркотыкаў і псіхатропаў (у эквіваленце), паведаміў раней старшыня ДМК Уладзімір Арлоўскі.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе затрымана дзевяць буйных партый (ад 100 кілаграмаў і вышэй) наркотыкаў і псіхатопаў: “Самая буйная партыя, якая была ў адным транспартным сродку — гэта 1.282 кг гашышу і мефедрону”.
Арлоўскі сцвярджае, што самыя вялікія партыі рэчываў “прызначаліся для РФ”, наркотыкі прыбылі ў Беларусь з ЕС.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–22 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ПАСЕ заклікалі Мінск адмяніць смяротнае пакаранне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

