Мінск 12:29

Агонь знішчыў 1.000 кв. м шыфернага даху адміністрацыйнага будынка ў Барысаве

Ілюстрацыйнае фота: МНС

23 красавіка, Позірк. Аб пажары ў Барысаве (Мінская вобласць) у двухпавярховым цагляным адміністрацыйна-бытавым будынку (20х60 м, 1960 года пабудовы) паведамляецца ў аператыўнай сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паведамленне аб узгаранні паступіла ў ведамства 22 красавіка ў 06:47.

“У выніку пажару знішчана 1.000 кв. метраў шыфернага даху, пашкоджаныя сцены і маёмасць у памяшканнях на першым паверсе на агульнай плошчы 30 кв. метраў, закураныя памяшканні другога паверха. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца”, — гаворыцца ў зводцы.

Паведамляецца аб гібелі за суткі аднаго чалавека.

У гаражы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў пасёлку Вялікая Бераставіца (Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці) знойдзена цела гаспадара 1966 года нараджэння.

Паводле даных МНС, усяго з пачатку года ў Беларусі здарылася 2.817 пажараў (годам раней — 2.389, +17,9%), у тым ліку 21 — за мінулыя суткі. Загінула 265 чалавек (227, +16,7%).

МНС рэгулярна карэктуе статыстыку па смерцях у бок змяншэння.

Падзяліцца: