Мінабароны пачало вясновы прызыў на тэрміновую службу — у першы дзень у войска накіруюць каля 1 тыс. чалавек
23 красавіка, Позірк. Пра пачатак “планавай адпраўкі грамадзян” ва Узброеныя сілы ў рамках вясновага прызыву паведамляе Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што накіраванне прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу праводзіцца згодна з адпаведным указам Аляксандра Лукашэнкі.
“У першы дзень у войска адправіцца каля 1.000 прызыўнікоў. Яны папоўняць шэрагі Сіл спецыяльных аперацый, Мінскай вайсковай камендатуры, 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра, 361 базы аховы і абслугоўвання, а таксама органаў памежнай службы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Усяго ў рамках вясновага прызыву ў армію плануецца накіраваць каля 10.000 чалавек.
Паведамляецца, што для праходжання службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд будзе прыцягнута каля 600 чалавек.
Указ аб вясновым прызыве Лукашэнка падпісаў 23 лютага.
Дакументам прадугледжваецца “Прызваць у сакавіку — траўні 2026 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку”.
Адначасова звальняюцца ў запас вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.
У рамках восеньскага прызыву ў верасні — лістападзе 2025 года ў “шэрагі Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў“ было накіравана каля 10 тыс. вайскоўцаў.
У Беларусі штогод праходзяць два прызывы — восеньскі і вясновы, для кожнага падпісваюцца асобныя ўказы.
На пачатку 2023 года былі зніжаныя патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія прымяняюцца пры вызначэнні прыдатнасці да праходжання вайсковай службы. У прыватнасці, верхняя мяжа масы, пры якім грамадзян прызнаюць непрыдатнымі да службы ў сілах спецыяльных аперацый, узняты з 90 да 100 кг. Пры гэтым мужчын, якія важаць больш за 100 кг, дазволена прымаць у органы пагранічнай службы, а таксама спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і воінскія часці.
Раней не прыпісваліся да прызыўных участкаў і прызнаваліся непрыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве ў мірны час грамадзяне з атлусценнем II ступені з індэксам масы цела 37 кг/м2 (больш за 117 кг пры сярэднім для беларускіх мужчын росце 178 см), з блізарукасцю любога вока на адным з мерыдыянаў 6-8 дыёптрый. Цяпер такія грамадзяне прызнаюцца абмежавана прыдатнымі да тэрміновай службы і службе ў рэзерве. Як і раней, яны застаюцца прыдатнымі з абмежаваннямі да службы па кантракце ў спецыяльных злучэннях.
За ўхіленне ад службы прадугледжана адказнасць па арт. 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу).
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–22 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ПАСЕ заклікалі Мінск адмяніць смяротнае пакаранне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ рэйтынгу ЦНІ сярод беларускіх гарадоў першае месца заняў Мінск, у пяцёрку ўвайшлі Смалявічы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале па эканамічным развіцці лідарам сярод рэгіёнаў была Брэсцкая вобласць, аўтсайдарам — МагілёўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



