Мінск 15:20

За год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс.

23 красавіка, Позірк. За 2025 год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася мінімум на 8 тыс., вынікае са слоў намесніка начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) Леаніда Дзедуля.

У 1986 годзе ў Беларусі было заражана радыенуклідамі больш за 3.500 населеных пунктаў з насельніцтвам 2,2 млн чалавек, на 1 студзеня 2026-га — 2.013 і 922 тыс. адпаведна, паведаміў Дзедуль 23 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

На 1 студзеня 2025 года ў зонах радыеактыўнага забруджвання знаходзілася 2.016 населеных пунктаў у Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, дзе пражывала больш за 930 тыс. чалавек, у тым ліку 181 тыс. дзяцей ва ўзросце да 17 гадоў.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: