Дыялог з Мінскам можа павялічыць рызыкі для Вільнюса, лічыць ДДБ Літвы

21 красавіка, Позірк. Дыялог з Мінскам можа прывесці да павелічэння рызыкаў для Вільнюса, такое меркаванне выказаў у праграме ELTA kampas кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы Рэмігіюс Брыдзікіс.
“Безумоўна, з боку службаў мы бачылі б больш высокія рызыкі [ў выпадку пачатку дыялога], — цытуе чыноўніка LRT. — Мы праінфармавалі нашых асоб, што прымаюць рашэнні, пра тое, якія гэта рызыкі і наколькі шырока яны маглі б быць выкарыстаныя. Палітыкі, што прымаюць рашэнні, для таго і існуюць”.
“Тут далей [паўстае] пытанне — як мы ў будучыні кіравалі б імі, калі такія рашэнні былі б прынятыя. Даваць параду, рабіць так ці інакш, мы ўсё ж не маглі б, бо наш абавязак — паказаць усе аспекты сітуацыі”, — дадаў ён.
Паводле слоў Брыдзікіса, ацэнка ДДБ у дачыненні да Беларусі засталася нязменнай: “Мы бачым жорсткі пераслед уласных грамадзян, умяшанне, уцягванне ў пэўныя злачынныя выведніцкія дзеянні. <…> Адзін аспект — шкодзіць нам, чыніць на нас уплыў, маніпуляваць сітуацыямі. Іншая мэта — шукаць стасункі з Захадам. <…> Эканамічная выгада ніяк не мяняе ўнутраную ўстаноўку рэжыму дзейнічаць супраць нас, у тым ліку разам з Расіяй”, — падкрэсліў ён.
На сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам 18 сакавіка спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл узняў пытанне пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу паміж уладамі ў Вільнюсе і Мінску. 27 сакавіка прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі ў інтэрв’ю LRT заклікаў Літву да сустрэчы з уладамі Беларусі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных справаў.
2 красавіка Наўседа дапусціў магчымасць, што Літва распачне дыялог з Беларуссю, “але для гэтага маюць быць вельмі выразныя ўмовы”.
“Тыя, што існуюць на гэты момант, вельмі далёкія ад тых, якія можна было б уявіць для пачатку дыялогу. Я б сказаў, што нам варта вельмі канкрэтна заявіць, што калі ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў, на працягу чатырох тыдняў, не будзе [уварвання ў літоўскую паветраную прастору метэаралагічных] шароў [з кантрабандай], не будзе нелегальных мігрантаў, усе [раней захраслыя на беларускай тэрыторыі літоўскія] фуры шчасна вернуцца ў Літву, <…> мы расцэнім гэта як знак добрай волі”, — сказаў кіраўнік літоўскай дзяржавы.
Галоўны дарадца Наўседы Дэйвідас Матулёніс у эфіры Žinių radijas 21 красавіка заявіў, што ўлады Літвы не адмаўляюцца ад дыялогу з Мінскам на “больш нізкім палітычным узроўні”. “Дыялог разглядаецца, дыялог у той ці іншай форме маецца. Адпаведна, іншы бок таксама мае паказаць добразычлівасць”, — адзначыў ён.
Разам з тым, звярнуў увагу спікер, наяўнасць такога дыялогу, любога іншага “канкрэтнага кантакту”, не азначае змянення літоўскага падыходу. “На гэты момант мы сапраўды не маем прычын мяняць палітыку. Сам па сабе дыялог не з’яўляецца нечым, што дэманстравала б, што мы пачынаем мяняць палітыку. Для гэтага няма ніякіх падстаў”, — падкрэсліў Матулёніс.


- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

