Статкевіч: Я дагэтуль лічуся зняволеным

14 красавіка, Позірк. Былы палітвязень Мікалай Статкевіч дагэтуль афіцыйна мае статус зняволенага, паведаміў ён у сваім тэлеграм-канале 14 красавіка.
“Гісторыя з маім пашпартам, знойдзеным у СІЗА-1, займела працяг. Высветлілася, што аднавіць пенсію па ім адным нельга — трэба яшчэ даведка пра вызваленне. Тым болей, што, як мне паведамілі, згодна з базай дадзеных МУС я дагэтуль лічуся зняволеным у ПК-13 у Глыбокім (Віцебская вобласць. — “Позірк”.)”, — напісаў палітык.
Паводле Статкевіча, намеснік начальніка па аператыўнай працы ўзгаданага мінскага ізалятару, куды ён звярнуўся за даведкай пра вызваленне, адмовіў у выдачы паперы, бо таго нібы “не вызвалялі”, а вывезлі з турэмнай бальніцы “планавым канвоем”.
“А пашпарт і рэчы мне аддалі, бо яны “належаць мне”, — дадаў палітык. — Праўда, [супрацоўнік] ніяк не патлумачыў, чаму мая жонка Марына апынулася ў складзе таго “планавага канвою”.
“Я прыгадваю, як адна афіцыйная дама ў тэлевізары сцвярджала, што мяне, нібыта, вызвалілі згодна з “указам аб памілаванні” яшчэ ў верасні мінулага года. Але хто той указ бачыў… <…> Цяпер я канчаткова заблытаўся ў сваім сённяшнім юрыдычным статусе і месцазнаходжанні, — напісаў ён.
13 красавіка паведамлялася, што дакументы Статкевіча знайшліся ў мінскім СІЗА № 1. Разам з пашпартам, паводле яго слоў, былі знойдзеныя “турэмныя рэчы, сярод якіх былі “вырак” і рашэнне “апеляцыйнай інстанцыі”.
Экс-палітвязень паведаміў, што сярод іншага знайшлася таксама пастанова суда, якая забараняе яму выязджаць за мяжу.
11 верасня 2025 года Мікалай Статкевіч разам з яшчэ 51 вязнем быў выпушчаны на волю ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам. Умовай быў выезд за мяжу. Вызваленых павезлі ў Літву, аднак Статкевіч адмовіўся выконваць умову Лукашэнкі. Некаторы час ён правёў паміж памежнымі пераходамі Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва), пасля чаго вярнуўся на беларускую тэрыторыю. Пасля гэтага доўгі час яго лёс і месцазнаходжанне былі невядомыя.
19 лютага 2026 года жонка Статкевіча Марына Адамовіч апублікавала інфармацыю, што яе 69-гадовы муж знаходзіцца дома і аднаўляецца пасля інсульту. Паведамлялася, што пры вызваленні палітыку не вярнулі пашпарт.
20 лютага прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што той прыняў рашэнне вызваліць Статкевіча “на просьбу сваякоў”. “Для пачатку хачу нагадаць, што рашэнне аб памілаванні Мікалая Статкевіча прэзідэнт прыняў ужо даўно, — сказала яна тады.
Доўгі час у няволі Статкевіч правёў у інфармацыйнай ізаляцыі (інкамунікада), неаднаразова змяшчаўся ў штрафны ізалятар, сама меней паўгода правёў у адзіночнай камеры.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

