АПК узнагародзіў медалямі 14 чалавек, у тым ліку ўкраінцаў

24 сакавіка, Позірк. Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць “Крыжом Свабоды”, медалямі Францыска Скарыны, “Гонар і Годнасць” і “За плённую працу на карысць Беларусі”, “Медалём Няскораных (Ларысы Геніюш)” шэраг беларусаў і ўкраінцаў, паведамляе прэс-служба АПК.
Лаўрэаты намінаваліся грамадскімі арганізацыямі і актывістамі і былі ўхваленыя камісіяй па ўзнагародах пры АПК. Адпаведныя пастановы падпісаны 21 сакавіка кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай.
“Крыжом Свабоды” узнагароджаны праваабаронца, былы палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі.
Медалём Францыска Скарыны — грамадскі і палітычны дзеяч, канцлер “Вольнага Беларускага Універсітэта”, кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч.
Медалём “Гонар і Годнасць” — актывіст Сяргей Багукальц.
“Медалём Няскораных (Ларысы Геніюш)” за “асабістую адвагу, стойкасць” АПК узнагародзіў экс-палітзняволеную Марыю Калеснікаву.
Медалём “За плённую працу на карысць Беларусі” узнагароджаны грамадзяне Украіны: дыпламат, былы амбасадар краіны ў Беларусі Ігар Кізім, палітолаг Яўген Магда, царкоўны гісторык, дырэктар Інстытута гісторыі царквы Алег Турый.
Таксама медалем узнагароджана беларуская пісьменніца, журналістка Святлана Курс, вайсковы капелан Праваслаўнай царквы Украіны протаіерэй Яўген Орда, дзяячка беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі, бібліістка Караліна Мацкевіч, акторы Крысціна Дробыш, Ігара Сігаў і Сяргей Чуб, паэт і тэлевядучая Валярына Кустава.
АПК заснаваў медаль “Гонар і годнасць” як узнагароду за выключную адданасць Беларусі ў лютым 2023 года.
Пра ўручэнне першых медалёў Францыска Скарыны (назва сугучная з афіцыйнай беларускай) паведамлялася ў лютым 2024 года.
Медаль “За плённую працу на карысць Беларусі” ўручаецца за выбітныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, якія накіраваныя карысць беларускага народа і дзяржавы ў розных сферах.
Медаль “Няскораных (Ларысы Геніюш)” заснаваны ў ліпені 2024 года для ганаравання за “значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбу за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды”.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

