За апошняе дзесяцігоддзе захворванне на сухоты ў дзяцей знізілася больш чым у 10 разоў

23 сакавіка, Позірк. За апошняе дзесяцігоддзе захворванне на сухоты ў дзяцей у Беларусі знізілася больш чым у 10 разоў, паведаміў намеснік дырэктара па лячэбнай рабоце РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі Аляксандр Бабчонак на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 сакавіка.
Паводле яго інфармацыі, у 2025 годзе на сухоты захварэла 11 непаўналетніх, з іх шэсць падлеткаў.
У дзяцей гэтак жа, як і ў дарослых, сустракаюцца нялёгачныя формы туберкулёзу (вачэй, скуры, касцёва-сустаўны), якія даволі цяжкія для дыягностыкі, адзначыў лекар.
Паводле яго слоў, 15 гадоў таму ў амаль палове выяўленых у дзяцей выпадкаў сухоты мелі множную лекавую устойлівасць (форма хваробы, пры якой бактэрыі не рэагуюць на стандартныя процітуберкулёзныя прэпараты, таму лячэнне становіцца даражэй, складаней і даўжэй).
“Мы першымі з усіх краін СНД укаранілі новыя прэпараты па лячэнні ў дзяцей, падлеткаў і нават у дзяцей малодшага ўзросту“, — заявіў прадстаўнік РНПЦ. Гэта дапамагло “ліквідаваць цяжкія выпадкі <…> і хуткі ход захворвання”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



