Польшча зафіксавала рэкордную за 99 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

Архіўнае фота: strazgraniczna.pl
22 сакавіка, Позірк. Рэкордную за 99 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — 33 — зафіксавала 20 сакавіка Памежная ахова Польшчы, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных звестак памежнай службы гэтай краіны.
Апошні раз больш было 11 снежня мінулага года (186), калі памежнікі выявілі тунэль пад памежным плотам.
З пачатку сакавіка Польшча адзначыла каля 90 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю грамадзян трэціх краін. За першыя два месяцы 2026 года іх было 65.
Латвія за апошні тыдзень (з 15 па 21 сакавіка) зафіксавала ў 3,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за 2,5 месяца 2026 года (з 1 студзеня па 14 сакавіка) — 119 супраць 36.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



