Тры чалавекі затрыманыя ў Мінску за стварэнне “канала нелегальнай міграцыі” — МУС

20 сакавіка, Позірк. Пра “перакрыццё канала нелегальнай міграцыі” паведаміла 20 сакавіка Міністэрства ўнутраных спраў.
Затрыманыя тры чалавекі — двое мінчукоў і замежнік, якія, як заяўляецца, арганізавалі “незаконнае знаходжанне ў Беларусі 11 грамадзян азіяцкіх краін”.
Паводле слоў прадстаўніка ГУБАЗіК МУС Уладзіміра Гарагляда, пры затрыманні быў задзейнічаны ведамасны спецназ.
“46-гадовыя дырэктар і менеджар фірмы па арэндзе кватэр у сталіцы прадастаўлялі жыллё нелегалам па цане ў 4–5 разоў вышэй рынкавай”, — сказаў Гарагляд.
“Баючыся прыцягнення да крымінальнай адказнасці, пасля атрымання грошай за свае паслугі фігуранты змушалі кліентаў пакінуць кватэры пад пагрозай праверкі праваахоўнікамі, ці ж знаходзілі іншую ўяўную падставу для іх высялення. Аплату не вярталі. Мігранты выкарыстоўвалі тэрыторыю нашай краіны для часовага пражывання і незаконнага працаўладкавання”, — дадаў прадстаўнік ведамства.
Паводле яго сцвярджэння, знаходзіць “кліентаў” фігурантам дапамагаў “51-гадовы грамадзянін адной з азіяцкіх краін”.
Распачатая крымінальная справа за “арганізацыю незаконнай міграцыі”. Арыштаваныя чатыры кватэры, банкаўскія рахункі і аўтамабіль.
Адзначаецца, што мігранты дэпартаваныя.
3 сакавіка прэс-служба МУС паведамляла, што за “арганізацыю незаконнага знаходжання” замежнікаў у Беларусі затрыманыя дзве жыхаркі Мінска (30 і 39 гадоў). Паводле інфармацыі ведамства, на працягу года жанчыны “аказвалі садзейнічанне замежнікам, якіх раней дэпартавалі з Беларусі”.
Адзначалася, што яны рассялялі кліентаў у арандаваных кватэрах. За пражыванне жанчыны бралі па 50 долараў з кожнага за суткі. Іх паслугамі скарысталася больш за 40 чалавек.
24 лютага МУС паведаміла аб выяўленні “схемы незаконнай міграцыі”. Заяўлялася, што 30-гадовы выхадзец з Цэнтральнай Азіі, які пражывае ў Гомелі, будучы ўладальнікам фірмы-пасажыраперавозчыка, “пашырыў сферу дзейнасці нібыта для пашыву адзення” і “з мэтай прыцягнення швачак на фіктыўную вытворчасць афармляў загадзя падробленыя дакументы для замежнікаў і падаваў іх у дзяржустановы”.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што тых туды нібыта “паклікалі”, а сам ЕС “душыць” Мінск санкцыямі.


- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка