На сёмы дзень атак на Іран амбасада Беларусі заклікала суайчыннікаў да асцярожнасці і пільнасці
6 сакавіка, Позірк. На сёмы дзень ад пачатку атак Ізраіля і ЗША на Іран амбасада Беларусі ў гэтай краіне звярнулася да суайчыннікаў з заклікам захоўваць асцярожнасць.
У заяве на сайце амбасады, апублікаванай 6 сакавіка, адзначаецца, што “ў сувязі з бягучай сітуацыяй на Блізкім Усходзе МЗС Рэспублікі Беларусь рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ірана, захоўваць пільнасць, не паддавацца паніцы, праяўляць максімальную асцярожнасць, выконваць наступныя меры асабістай бяспекі”.
Рэкамендуецца не набліжацца да ваенных і іншых дзяржаўных аб’ектаў, не рабіць іх фота- і відэаздымку), пазбягаць месцаў масавага збору людзей, “няўхільна выконваць указанні амбасады Беларусі ў Іране і мясцовых уладаў, пры неабходнасці накіроўвацца ва ўкрыцці/сховішчы альбо (пры адсутнасці такіх паблізу) на ніжнія ўзроўні падземных паркінгаў”.
У сувязі з закрыццём паветранай прасторы Ірана беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў гэты момант у краіне, “настойліва рэкамендуецца выкарыстоўваць наяўныя даступныя наземныя маршруты для самастойных выездаў з Ірана ў Арменію або Азербайджан”.
“Нагадваем, што ў цяперашні час аптымальнай кропкай для самастойнага выезду з Ірана з’яўляецца КПП Нурдуз — Агарак па маршруце ў напрамку Арменіі. Для выезду праз Азербайджан патрабуецца папярэдняе атрыманне індывідуальных дазволаў”, — гаворыцца ў рэлізе.
У выпадку неабходнасці прапануецца звяртацца па тэлефонах экстраннай сувязі дыпмісіі.
Раніцай 28 лютага Ізраіль і Злучаныя Штаты Амерыкі пачалі ваенныя дзеянні ў Іране. Лідар Ірану Хаменеі, які знаходзіўся ва ўладзе з 1989 года, быў забіты на 87-м годзе жыцця.
Ваенныя дзеянні на Блізкім Усходзе пачаліся праз некалькі дзён пасля чарговага раўнда перамоў па іранскай ядзернай праграме. Вашынгтон настойваў на тым, каб Тэгеран закрыў асноўныя ядзерныя аб’екты і перадаў ЗША ўвесь узбагачаны ўран, іранскія ўлады заявілі пра гатоўнасць заключыць пагадненне толькі пры адмене санкцый.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



