Доля парушэнняў антыманапольнага заканадаўства ў разгледжаных МАРГ справах вырасла ў 2,3 раза
6 сакавіка, Позірк. За 2025 год Камісіяй па выяўленні факта наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства пры МАРГ разгледжана 46 спраў, паводле якіх устаноўлена 14 фактаў наяўнасці парушэння (30,4%), паведамляе ведамства.
Найбольш частымі былі нядобрасумленная канкурэнцыя (50% ад усіх парушэнняў) і парушэнне антыманапольных патрабаванняў да закупак тавараў (36%). Злоўжыванне дамінуючым становішчам выяўлена ў 7% выпадкаў.
Паводле вынікаў праведзеных антыманапольных расследаванняў у 2025 годзе складзены і накіраваны ў суд 41 пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, сума штрафных санкцый склала каля 54 тысяч рублёў.
Паводле даных МАРГ, у 2024 годзе вышэйзгаданай камісіяй разгледжана больш за 100 адпаведных матэрыялаў, устаноўлена 13 фактаў парушэнняў (13%). Акрамя таго, за парушэнне антыманапольнага заканадаўства міністэрствам вынесена сем прадпісанняў.
Такім чынам, доля парушэнняў антыманапольнага заканадаўства ў разгледжаных справах павялічылася ў 2025 годзе ў параўнанні з 2024-м у 2,3 раза.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


