Амбасада Беларусі ў Амане мае быць адкрытая да 2027 года

14 лютага, Позірк. Амбасада Беларусі ў Амане мае быць адкрытая да 1 студзеня 2027 года, вынікае з пастановы Савета міністраў № 74 ад 12 лютага.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 14 лютага, Міністэрству фінансаў належыць пакрываць выдаткі на арганізацыю працы гэтай амбасады “ў лімітах сродкаў, прадугледжаных для Міністэрства замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў” Беларусі за мяжой.
Пра тое, што афіцыйны Мінск мае намер адкрыць амбасаду ў Амане, прэс-служба ўрада паведаміла напярэдадні.
У Савеце міністраў мяркуюць, што пастаянная дыпламатычная прысутнасць Беларусі ў гэтай краіне на Аравійскім паўвостраве дасць магчымасць “значна падвысіць эфектыўнасць працы па развіцці палітычных, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей, практычным вывучэнні магчымасцяў прамысловай кааперацыі і сумесным асваенні новых рынкаў; умацаваць пазіцыі Беларусі на аманскім кірунку, а таксама знайсці новыя выхады на краіны Афрыкі і Емен”.
10 лютага кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва ў Егіпце Яўген Сабалеўскі ў якасці амбасадара ў Амане па сумяшчальніцтве ўручыў даверчыя граматы аманскаму султану Хайсаму бін Тарыку аль Саіду.
Бакі, як тады паведаміў МЗС, абмеркавалі “графік двухбаковых мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву, уключаючы правядзенне першага пасяджэння сумеснага камітэта па супрацы і інвестыцыях” (міжурадавае пагадненне пра стварэнне гэтай структуры было падпісанае 19 траўня 2025 года).
Аляксандр Лукашэнка апошні раз наведваў Аман напрыканцы лістапада — на пачатку снежня 2025 года (да і пасля візіту ў Алжыр).
27 студзеня 2026-га палітык падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненне паміж урадамі дзвюх краін пра ўзаемнае скасаванне віз.
Як адзначаў “Позірк”, дакумент вызначае, што беларусы могуць уязджаць у Аман, а аманцы — у Беларусь на падставе нацыянальных пашпартоў на тэрмін да 30 дзён з даты перасячэння мяжы. Пры гэтым агульны тэрмін бязвізавага знаходжання не мае перавышаць 90 дзён на год.
Аманскі бок ратыфікаваў дакумент 12 лістапада 2025 года.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусь і Егіпет абмеркавалі аднаўленне супрацоўніцтва з прадпрыемствамі ваеннай прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гродзенскім раёне кіраўнік сельгасарганізацыі абвінавачваецца ў атрыманні хабару на суму больш за 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа Беларускім тыдні прадпрымальніцтва будуць вучыць кіраваць зумерамі і міленіяламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



